Знайдзі сябе сярод друкароў Вялікага Княства Літоўскага.

Шостага жніўня 1517 года Францыск Скарына ўзяў з варштата сваю першую кнігу – “Псалтыр”. І хай сабе гучны юбілей беларускага кнігадрукавання застаўся ў мінулым, гэтая дата важная для ўсіх, хто шануе беларускую кнігу і беларускую культуру.

Мы адзначаем 6 жніўня як Дзень друку ў Беларусі. І прапануем з гэтай нагоды прыгадаць славутых кнігавыдаўцоў Вялікага Княства Літоўскага, якія былі асветнікамі, пісьменнікамі, перакладнікамі і, галоўнае, адметнымі, яскравымі асобамі.

Хто Вы з друкароў Вялікага Княства Літоўскага? Запрашаем прайсці тэст і больш даведацца пра айчыннае кнігадрукаванне!
Інструкцыя да тэсту
Слухайце сваё сэрца, і тады Вы знойдзеце сваё выбітнае альтар-эга з часу Вялікага Княства Літоўскага. Калі вагаецеся паміж варыянтамі адказу, смела выбірайце некалькі з іх!
Колькасць пытанняў у тэсце: 10