Беларуская літаратура ХХ ст. вызначаецца вялікай колькасцю выбітных постацей, пачэснае месца сярод якіх займае Канстанцыя Буйло. Максім Гарэцкі называў паэтку “найбольш выдатнай пасля Цёткі жаноцкай сілай ў нашай паэзіі”. І, напэўна, гэта было нездарма. Буйло не саромелася адлюстроўваць у вершах усе свае думкі і цэлы “свет” пачуццяў.
"Люблю наш край, старонку гэту..." - радкі, што з аднолькавым натхненнем і эмацыянальным пад'ёмам распяваюць у Беларусі ўсе пакаленні. Верш стаў сапраўды народнай песняй, якая гучыць скрозь гады, нягледзячы на змену эпох і фармацый. Ці магла падумаць яшчэ маладая дзяўчына, што ў верша "Люблю...", створанага ёй ў 20 гадоў, будзе такі шчаслівы лёс?
Бібліятэка №14 ім. Францішка Багушэвіча прапануе Вам у філвордзе ўрывак з верша "Люблю наш край, старонку гэту...". Жадаем поспеху!