Любі, шануй, ведай роднае слова!

Мова продкаў нашых і нашчадкаў –

Шэпт дубровы і пчаліны звон, –

Нам цябе ласкава і ашчадна

Спазнаваць ажно да скону дзён,

Па чужых краях не пабірацца,

Не аддаць цябе на забыццё,

Наша невычэрпнае багацце,

Наша несмяротнае жыццё.

                                   Генадзь Бураўкін

 

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта асаблівае свята, бо не існуе народа без мовы, як і мовы без яе носьбіта. У свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў, вялікая частка з якіх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Нам пашанцавала: мы атрымалі ў спадчыну непаўторную мову – старажытную і сучасную, жывую і мілагучную, песенную і паэтычную - беларускую. Далейшы яе лёс залежыць толькі ад нас.

Инструкция к тесту

Бібліятэка №2 прапануе вам прайсці тэст і ўспомніць некаторыя правілы беларускай фанетыкі, арфаграфіі, марфалогіі, сінтаксісу і пунктуацыі. Жадаем поспехаў!

Количество вопросов в тесте: 12
 
Powered by Online Test Pad