Жыцця загадкавы палёт

 Жанчына-творца - завязь лета з гарчынкай шчасця на губах...Яўгенія Янішчыц уварвалася ў беларускую літаратуру і працягвае ўрывацца ў душы тысяч чытачоў імклівай плынню веснавой палескай паводкі - калі ад адначасовай простасці і велічнасці на хвілю займае дух, калі становішся шчаслівым ад спрычынення да гэтай дзівоснай з'явы, калі думкі становяцца цалкам сугучнымі пачуццям, а вакол лунае адчуванне свежага ветру...Самае важнае для кожнага чалавека яна сказала вельмі простымі словамі: "Пачынаецца ўсё з любві. А іначай і жыць немагчыма..."

 Бібліятэка №14 ім. Францішка Багушэвіча прапануе Вам у філвордзе верш "Баюся я невыказаных слоў". Жадаем поспеху!

Powered by Online Test Pad