Нястомны вандроўнік

 Янка Маўр (сапр. Іван Міхайлавіч Фёдараў) - неардынарны настаўнік, які стаў знакамітым пісьменнікам. Пачынальнік беларускай дзіцячай літаратуры, заслужаны дзеяч культуры Беларусі. Ён быў пісьменнікам-першапраходцам, адкрывальнікам; асвоіў невядомыя раней нашай дзіцячай літаратуры тэмы і жанры, спрыяў яе інтэлектуальнаму ўзвышэнню і мастацкай дасканаласці. У сваёй творчасці Янка Маўр арыентаваўся на ўзроставыя асаблівасці юных чытачоў, умеў задаволіць іх цікаўнасць, узбагаціць іх веды, актывізаваць фантазію. Пісьменнік быў упэўнены, што дзіцячая кніга павінна быць толькі добрай, цікавай і карыснай.

 Бібліятэка №14 ім. Францішка Багушэвіча прапануе Вам у філвордзе цытату з успамінаў Янкі Маўра. Жадаем поспеху!

 

Powered by Online Test Pad