Музыка слоў

Паэзію аспрэчыць немагчыма.
Тым больш – адпрэчыць ад душы сваёй.
I нават адвярнуўшыся, плячыма
Адчуеш: дастае! I праўда ў ёй!
I як бы ні хлусіў сабе, і як бы
Ні суцішаў сябе: «Ат, што той верш!» –
Паэзія бярэ цябе за жабры
Пытаньнем страшным: для чаго жывеш?
                                                          Ніл Гілевіч

 Аб паэзіі кажуць, што гэта - музыка душы, жывапіс, які чуюць, вясёлкавы мост ад сэрца людскога да мары. Бо кожны паэт укладвае ў свой верш часцінку свайго сэрца, сваёй душы, тым самым будуе мост, што вядзе нас да мары, дае надзею рухацца далей. Паэзія - гэта не проста зарыфмаваная думка. Сапраўдны верш - гэта таямніца. Гэта жыццё, боль, споведзь, мудрасць, каханне...

 Бібліятэка №14 ім. Ф.Багушэвіча прапануе Вам у філвордзе ўрывак з верша Пімена Панчанкі "Паэзія". Жадаем поспеху!

Powered by Online Test Pad