"Явар і каліна"

 Пейзажная лірыка Янкі Купалы сагрэта глыбокім пачуццём любові да свайго роднага краю. Адзін з лепшых узораў - верш "Явар і каліна". Калі яго чытаеш, ярка ўяўляеш сабе паэтычную карціну прыроды: толькі што сышоў снег, і явар з прыгажуняй-калінай стаяць у даліне над цёмным ярам, а іх лісцікі дружна цягнуцца да светлага і яснага  неба, мыюцца вясновымі дажджамі і лашчацца пад цёплым вясновым сонейкам. А чорнымі начамі яны слухаюць смех русалак пад поўным месяцам і плёскат вады ў крыніцы. Твор прасякнуты філасофскай ідэяй бясконцасці жыцця, прыроды, яе зменлівасці. У вершы зліліся каханне, радасць вясновага абуджэння, пяшчота, легенды і паданні беларускай зямлі.

Песняй вясны лебядзінаю,

Скінуўшы зімнія чары,

Шэпчуцца явар з калінаю

Ў сумнай даліне над ярам.

Лісцікі зеленяй хваляцца

Небу панятлівай мовай:

Росамі мыюцца раніцай,

Песцяцца сонцам паўднёвым...

 Бібліятэка №14 ім. Ф.Багушэвіча прапануе Вам у філвордзе ўрывак з верша Янкі Купалы "Явар і каліна". Жадаем поспеху!

 

Powered by Online Test Pad