To ялiнкi, тo cacoнкi
пaдпipaюць нeбaкpaй...
Пpыгaжэйшae cтapoнкi
нe знaйcцi, як нi шyкaй.
Cкaчyць coнeйкa acкoлкi
пacля дoжджыкy ў вaдзe.
Becялeйшae вяcёлкi
нe пaбaчыш aнiдзe.
Пaxнe збoжжa cвeжым xлeбaм.
Cыплe зoлaтa жнiвo.
Жaўpyкi звiняць пaд нeбaм –
cлaвяць cвeтy xapacтвo.
Ha бяpoзe – бeлы бyceл.
Пaд бяpoзaю – pyчaй.
A зaвeццa Бeлapyccю
нeпaўтopны poдны кpaй.
А. Вольскі
Артур Вольскі (Артур Вітальевіч Зэйдэль-Вольскі) нарадзіўся 23 верасня 1924 года ў горадзе Дзяржынску Мінскай вобласці. Першы літаратурны твор надрукаваў у 1936 годзе. Паэтычную дзейнасць пачаў у 1945 годзе.
Пісьменніка хапала на ўсё: вершы для дарослых і дзяцей, аповесці і апавяданні, п'есы для юнацтва і аперэтачныя лібрэта, мастацкія і дакументальныя кінасцэнарыі, інтэрмедыі для эстрады і цырка, літаратурныя і публіцыстычныя артыкулы. Але найбольш увагі ён удзяляў юным чытачам. Генадзь Бураўкін назваў Артура Вольскага першапраходцам ва ўсе часы: адзін з першых у пасляваеннай кагорце беларускіх паэтаў пачаў пракладаць масты дружбы да суседзяў - народаў другіх рэспублік, адзін з першых пасляваенных літаратараў, якія пачыналі па-сур'ёзнаму, мудра і даходліва з захапленнем гаварыць з юным чытачом, адзін з заснавальнікаў дзіцячага часопіса "Вясёлка".
Бібліятэка №14 ім. Францішка Багушэвіча прапануе Вам у філвордзе ўрывак з верша Артура Вольскага “Мой скарб”. Жадаем поспеху!