Якуб Колас – класік сусветнай і беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай мовы, народны паэт Беларусі. Быў выразнікам народных пачуццяў. У сваіх творах пісьменнік раскрыў нацыянальны характар, асаблівасці духоўнага складу і жыцця беларусаў, паказаў незвычайную сілу і творчую магутнасць беларускага слова. Гістарычная заслуга Якуба Коласа заключаецца перш за ўсё ў тым, што ён стварыў сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва і тым самым узняў беларускую літаратуру да ўзроўню перадавых літаратур свету.
Бібліятэка №14 ім. Ф.Багушэвіча прапануе Вам у філвордзе знайсці назвы твораў Якуба Коласа. Жадаем поспеху!