Шостага жніўня 1517 года Францыск Скарына ўзяў з варштата сваю першую кнігу – “Псалтыр”. І хай сабе гучны юбілей беларускага кнігадрукавання застаўся ў мінулым, гэтая дата важная для ўсіх, хто шануе беларускую кнігу і беларускую культуру.
Мы адзначаем 6 жніўня як Дзень друку ў Беларусі. І прапануем з гэтай нагоды прыгадаць славутых кнігавыдаўцоў Вялікага Княства Літоўскага, якія былі асветнікамі, пісьменнікамі, перакладнікамі і, галоўнае, адметнымі, яскравымі асобамі.
Хто Вы з друкароў Вялікага Княства Літоўскага? Запрашаем прайсці тэст і больш даведацца пра айчыннае кнігадрукаванне!
Беларуская мова. Тэст разлічаны на вучняў 9 класа. Тэставыя заданні, складзеныя ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай і падручнікамі па беларускай мове для ўстаноў, што забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі. Распрацаваны тэст можа быць выкарыстаны як для трэніроўкі, так і для кантролю ўзроўню сфарміраванасці ўменняў і навыкаў па дадзенай тэме.