• Тэставыя заданні прадзначаныя для праверкі ведаў па гісторыі Беларусі ў 10 класе па раздзеле ІІ

  • Шостага жніўня 1517 года Францыск Скарына ўзяў з варштата сваю першую кнігу – “Псалтыр”. І хай сабе гучны юбілей беларускага кнігадрукавання застаўся ў мінулым, гэтая дата важная для ўсіх, хто шануе беларускую кнігу і беларускую культуру. Мы адзначаем 6 жніўня як Дзень друку ў Беларусі. І прапануем з гэтай нагоды прыгадаць славутых кнігавыдаўцоў Вялікага Княства Літоўскага, якія былі асветнікамі, пісьменнікамі, перакладнікамі і, галоўнае, адметнымі, яскравымі асобамі. Хто Вы з друкароў Вялікага Княства Літоўскага? Запрашаем прайсці тэст і больш даведацца пра айчыннае кнігадрукаванне!

  • 16 сакавіка — дзень народзінаў Міхала Анемпадыстава — геніяльнага дызайнера, паэта, перакладчыка і публіцыста. Больш за 20 гадоў таму Міхал вырашыў стварыць «Народны альбом» — музычны праект пра гісторыю заходнебеларускага мястэчка першай паловы ХХ стагоддзя.Многія песні гэтага праекта вы напэўна чулі, але давайце разам прыгадаем яскравыя тэксты Міхала Анемпадыстава ў яго дзень нараджэння.